ДАІ заклікае вадзіцеляў быць пільнымі ў сувязі з заканчэннем школьных канікулаў
11:20 | 5 лістапада | 2024
Тыя, хто перабягаюць дарогі ў неналежным месцы, не носяць флікер, а таксама любяць слухаць музыку ў навушніках, часта становяцца ахвярамі ДТЗ
У першы тыдзень пасля канікулаў супрацоўнікі ДАІ традыцыйна актывуюць асаблівы кантроль у зонах навучальных устаноў. Заклікаюць да ўвагі і пільнасці не толькі вадзіцеляў, але і саміх школьнікаў.
Падвышаная ўвага на дарогах не выпадковая. Менавіта ў пасляканікулярны перыяд колькасць дарожных здарэнняў расце. Дарогі, як вядома, памылак не даруюць, а таму папераджальныя меры актуальнасці не губляюць.