Далі паўгода, каб выправіць сітуацыю. Адразу пецярых дзяцей забралі ў 28-гадовай маці пад Чачэрскам з-за п'янак
00:00 | 15 снежня | 2025
Гэта ня першы выпадак. Пяць гадоў таму ў жанчыны ўжо забіралі дзяцей. Прычыны тыя ж - алкаголь і антысанітарыя
Тады сітуацыю ўдалося выправіць. Аднак праз час усё паўтарылася. Дзяцей накіравалі ў дом сямейнага тыпу. Шматдзетная маці тым часам спрабуе ўстаць на шлях выпраўлення. Уладкавалася ў школу кастэляншай і гардэробшчыцай, крыху пачала наводзіць парадак у доме. Да ідэальнай чысціні, вядома, далёка, аднак першыя крокі ўжо зроблены.




