Для былых асуджаных прайшоў кірмаш вакансій у Гомелі
00:00 | 5 лютага | 2025
Працоўныя месцы прапанавалі больш за 20 прадпрыемстваў абласнога цэнтра
У Гомельскую гарадскую ўправу працы, занятасці і сацыяльнай абароны запрасілі былых асуджаных і асоб, якія знаходзяцца на так званай «хіміі». Сярод арганізатараў мерапрыемства супрацоўнікі абласнога аддзела наглядна-выканаўчай дзейнасці і гарадской пракуратуры. Структуры, якія працуюць з былымі асуджанымі на пастаяннай аснове. Прычым гэтая праца пачынаецца ўжо да заканчэння тэрміну зняволення.
