Двум інвалідам з Новай Гуты дапамаглі ліквідаваць наступствы ўрагану
09:03 | 18 ліпеня | 2024
МНС бясплатна прадаставіла ім шыфер, суседзі далі цвікі
План дзеянняў быў відавочны, дапамагалі ўсе без выключэння: адны паставілі матэрыялы, іншыя справіліся з рамонтам. Разам і падтрымліваючы адзін аднаго перамаглі наступствы стыхіі.
