У Гомелі развіталіся з біскупам Казімірам Велікасельцам
09:00 | 11 лютага | 2026
Найстарэйшы каталіцкі іерарх Беларусі памёр 8 лютага на 81-м годзе жыцця
Яго лёс — гісторыя нязломнай веры, якая трымалася насуперак любым абставінам. У дзяцінстве бацька вазiў яго на веласіпедзе за 50 кіламетраў у касцёл. Потым было навучанне ў вясковага свяшчэнніка. У 1999 годзе ён стаў біскупам, а ў 2021 — часова кіраваў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіяй. Апрача пастырскага служэння, займаўся аднаўленнем і рамонтам святыняў. Апошнія гады прысвяціў будаўніцтву новага касцёла ў Гомелі.




