Дзень народнага адзінства адзначылі на Гомельшчыне
00:00 | 18 верасня | 2025
Тэрыторыю Беларусі ў 1921 годзе Рыжскі дагавор падзяліў на Усходнюю і Заходнюю
На ўсходняй частцы нашай краіны была створана Беларуская Савецкая Сацыялістычная рэспубліка, якая ўваходзіла ў склад СССР. Заходнія тэрыторыі Беларусі былі далучаны да Польшчы. Сярод іх і некалькі вёсак цяперашняга Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці. У адносінах да беларусаў польскія ўлады праводзілі палітыку этнацыду. Яны не дазвалялі выкарыстоўваць беларускую мову, забаранялі беларускія школы.
