Дзевяцікласнік з Гомеля Міхаіл Брэль атрымаў бронзавы медаль на міжнароднай алімпіядзе па інфарматыцы
16:43 | 11 верасня | 2023
Спаборніцтвы праходзілі на поўдні Венгрыі
Сваю першую ўзнагароду Міхаіл атрымаў 2 гады таму на абласной алімпіядзе па інфарматыцы. І тады хлопец зразумеў, што гэты кірунак сапраўды яму падабаецца. Кажа, што ў будучыні плануе звязаць жыццё з праграмаваннем. Міжнародная Алімпіяда дала Міхаілу штуршок для новых вышынь.