Галоўнае-умець плаваць. Гомельскі ТРВОД набірае матросаў-сезоннікаў
00:00 | 4 красавіка | 2025
Хутка яны папоўняць шэрагі ратавальнікаў і будуць несці самастойную вахту на пляжах рэгіёна
Першыя матросы-сезоннікі пачнуць выконваць абавязкі ў пачатку мая. Працягласць дзяжурства - 12 гадзін, графік-2 дні праз 2. Найбольш здольных возьмуць на пастаянную працу ў шэрагі вадалазаў, матарыстаў або матросаў-ратавальнікаў.
