Гамяльчане прывезлі золата і срэбра з турніру юных матэматыкаў
15:24 | 16 ліпеня | 2019
Беларуская каманда з трыўмфам вярнулася з 11 міжнароднога турніру юных матэматыкаў. Залаты і сярэбраны медалі з Барселоны ў Гомель прывезлі вучні 71-ай гімназіі Андрэй Ганчарэнка і Аляксандр Пячонкін. На сустрэчу з імі адправілася наш карэспандэнт Вераніка Гамзюкова.