Аддаць даніну павагі прыехалі і славакі. У Ельску ўшанавалі памяць героя Савецкага Саюза Яна Налепкі
00:00 | 9 мая | 2025
Былы настаўнік у перыяд Вялікай Айчыннай вайны ўзначальваў штаб 101-га славацкага палка. Сутыкнуўшыся з нечалавечай жорсткасцю фашызму, вырашыў яму супраціўляцца
Так, сумесна з таварышамі ў 1942 годзе стварыў падпольную групу і ўстанавіў сувязь з савецкімі партызанамі. У маі 1943-га ён з групай афіцэраў і салдат палка перайшоў на бок савецкіх партызан, уз'яднаўшыся з імі на тэрыторыі Ельскага раёна. Неўзабаве з былых славацкіх вайскоўцаў сфарміравалі атрад, які Налепка ўзначаліў. Поспехі байцоў у сутычках з фашыстамі доўга чакаць не прымусілі.
