Успаміналі Афган. Дыялогавая пляцоўка адбылася ў Гомельскім медкаледжы
00:00 | 10 лютага | 2026
Былыя вайсковыя медработнікі падзяліліся ўспамінамі аб вайне ў Аўганістане
Сустрэча пакаленняў прымеркавана да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Тыя, хто ратаваў жыцці пад абстрэламі, расказалі будучым медыцынскім сёстрам свае гісторыі. Такі асабісты вопыт - наймацнейшы ўрок мужнасці і патрыятызму.




