Рэспубліканскі грамадска-патрыятычны марафон «17 граняў адзінства» прыняў Добруш
16:10 | 12 верасня | 2026
Маштабны дыялог аб'яднаў каля 400 удзельнікаў вакол тэмы «Код адзінства: 7 ініцыятыў – адна Беларусь»
Добруш – 14-ы пункт на карце праекта. На дыялогавай пляцоўцы сабраліся прадстаўнікі працоўных калектываў і моладзь рэгіёна. Арганізатары адмовіліся ад класічных выступаў і прапанавалі зале фармат жывой дыскусіі.
Дыялог хутка перайшоў у асабістыя разважанні, што значыць адзінства для кожнага чалавека. Найбольш шчырыя і актыўныя ўдзельнікі сустрэчы атрымалі ад спікераў памятныя падарункі
Марафон «17 граняў адзінства» ахопіць усе рэгіёны Беларусі. Прапановы і ініцыятывы, агучаныя ўдзельнікамі дыялогу, будуць сістэматызаваны і прапанаваны да рэалізацыі.