12 верасня Гомель адзначае 884-ы дзень нараджэння
08:45 | 12 верасня | 2026
Праграма святкавання насычаная і поўная навінак
Частаваць гасцей свята будуць на фестывалі беларускай кухні і вулічнай ежы на плошчы Леніна. Фестываль варэння пройдзе ў Навабеліцкім раёне, а фестываль вінаграду – у скверы імя Грамыкі. З навінак – маштабны «Сырны квартал». На плошчы Леніна юныя гамяльчане змогуць прымерыць на сябе ролю майстроў па варэнні сыру. Задаваць святочны тэмп будзе прафесійнае шоу барабаншчыкаў.
Святочныя мерапрыемствы пачнуцца ў 11:00, але самае галоўнае адкрыццё свята адбудзецца ў 19:00 на плошчы Леніна. З гасцей канцэрта – Анастасія Краўчанка, Мікіта Бялько, Мікіта Камадзей, гурты «Hi-Fi», «Белы арол» і «Парад планет».
На пляцоўцы за Лядовым палацам разгорнецца захапляльны Gomel Drift Battle і грандыёзнае закрыццё мотасезона. Лепшыя пілоты прадэманструюць экстрэмальнае майстэрства і філігранны кантроль над аўтамабілем. Плануецца ўдзел больш за тысячу адзінак тэхнікі. У 23:00 ва ўсіх раёнах горада неба расфарбуе святочны феерверк.