Галоўная Навiны Асцярожна! Ашуканцы прадстаўляюцца супрацоўнікамі органаў сацыяльнай абароны або пенсійных аддзелаў Кароткая спасылка
Подписаться

Асцярожна! Ашуканцы прадстаўляюцца супрацоўнікамі органаў сацыяльнай абароны або пенсійных аддзелаў

Злачынцы паведамляюць пра нібыта «пераразлік пенсій», «праверку страхавога стажу» або «выплату надбавак»

У ходзе размовы пад рознымі падставамі схіляюць людзей паведаміць персанальныя дадзеныя-банкаўскія рэквізіты, а таксама код пацверджання з СМС.

Міліцыя папярэджвае: супрацоўнікі органаў сацыяльнай абароны і ФСАН ніколі не выкарыстоўваюць мэсэнджары для сувязі, не просяць назваць па тэлефоне коды з СМС, дадзеныя банкаўскіх карт, паролі і іншыя персанальныя дадзеныя. Усе пытанні па пераразліку пенсійных выплат і праверцы стажу вырашаюцца выключна пры асабістым візіце грамадзяніна ва ўпаўнаважаны орган альбо па афіцыйных тэлефонах даведачных службаў.

Праверка інфармацыі і зварот у дзяржаўныя органы ажыццяўляецца выключна праз афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы ў нацыянальнай даменнай зоне " by" або пры асабістым візіце.
Асцярожна! Ашуканцы прадстаўляюцца супрацоўнікамі органаў сацыяльнай абароны або пенсійных аддзелаў видео
Поделиться

Больш навін:
Напісаць нам