Заключны этап алімпіяды па рэспіраторных тэхналогіях прайшоў у Гомельскім медуніверсітэце
00:00 | 2 сакавіка | 2026
Удзельнікамі першага падобнага спаборніцтва ў краіне сталі студэнты чатырох навучальных устаноў Беларусі
Самых вопытных сабраў сімуляцыйна-атэстацыйны цэнтр, аснашчаны спецыяльным абсталяваннем. Заключны этап спаборніцтва складаўся з двух тураў. Тэарэтычны - рашэнне задач і апытанне. І практычны тур, які прадугледжваў праходжанне трох станцый - "аўскультацыя лёгкіх", "спіраметрыя" і "віртуальны пацыент".




