У падатковай нагадалі аб падачы дэкларацыі аб падаходным падатку не пазней за 31 сакавіка
00:00 | 2 сакавіка | 2026
Зрабіць справаздачу трэба аб любых відах даходаў, атрыманых ад асоб за межамі Рэспублікі Беларусь
Гэта тычыцца заробку, выйгрышу або грашовых пераводаў ад сяброў. Паступленні ад блізкага роднага не абкладаюцца падаткам незалежна ад сумы. Што тычыцца продажу маёмасці - калі на працягу каляндарнага года фізічная асоба прадала два і больш легкавыя аўто або адзін грузавы аўтамабіль неабходна падаць дэкларацыю.
Таксама асобы, якія на працягу пяці апошніх гадоў прадалі больш за адну кватэру, дамы ці гараж, таксама павінны падаць дэкларацыю. Калі гаворка ідзе аб іншай нерухомасці (гандлёвыя, офісныя і адміністрацыйныя памяшканні), то дэкларацыю трэба прадстаўляць нават пры першым продажы.