Галоўная Навiны Прадстаўнікі Гомельшчыны ўдастоены дзяржаўных узнагарод Кароткая спасылка
Подписаться

Прадстаўнікі Гомельшчыны ўдастоены дзяржаўных узнагарод

Адпаведны ўказ нумар 68 падпісаў 25 лютага Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка

Медаля "За працоўныя заслугі" ўдастоены дырэктар ААТ "Гомельскі хімічны завод" Дзмітрый Чарнякоў.

Званне "Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь" прысвоена прафесару кафедры оптыкі ГДУ імя Ф.Скарыны Анатолю Сердзюкову.

Званне "Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь" прысвоена прафесару кафедры біялогіі ГДУ імя Ф.Скарыны Рыгору Ганчарэнку.

Акрамя таго, званне "Заслужаны майстар спорту" было прысвоена спартсменам-інструктарам нацыянальных зборных Беларусі па боксе і цяжкай атлетыцы Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі "Стайкі" Юліі Апанасовіч і Яўгену Ціханцову.
Прадстаўнікі Гомельшчыны ўдастоены дзяржаўных узнагарод видео
Поделиться

Больш навін:
Напісаць нам