Задзейнічана 75 адзінак камунальнай тэхнікі Гомельскія вуліцы працягваюць чысціць ад снегу і лёду
09:20 | 11 лютага | 2026
Гэта пескораскідвальнікі, снегаўборачныя машыны, пагрузчыкі і самазвалы
Пастаўленая гарадскім камунальнікам задача – мабілізаваць усе даступныя рэсурсы для хуткага навядзення і падтрымання парадку. Асаблівы акцэнт зроблены на прыцягненні дадатковай тэхнікі, каб паскорыць працэс. Першачарговая ўвага надаецца дваровым тэрыторыям, прылеглым да сацаб'ектаў.




