Ваенна-патрыятычны форум прайшоў у Гомелі
00:00 | 26 лютага | 2026
Удзельнікам, якія плануюць звязаць жыццё са службай, расказалі пра факультэты Ваеннай акадэміі
На выставе падлеткі змаглі азнаёміцца з узорамі ўзбраення, спецыяльнай тэхнікі і віртуальнымі трэнажорамі. Будучым абітурыентам растлумачылі парадак прыёму і навучання ў Ваеннай акадэміі Беларусі і профільных навучальных установах Расійскай Федэрацыі. Таксама далі магчымасць азнаёміцца з вучэбна-матэрыяльнай базай, жыццём і побытам курсантаў, умовамі службы па кантракце.




