Маштабны спартыўны комплекс узводзяць у Лоеве замест стадыёна
00:00 | 20 лістапада | 2025
Гомельшчына паслядоўна паляпшае ўмовы для заняткаў фізічнай культурай і спортам
Акрамя футбольнага поля, праектам прадугледжаны лёгкаатлетычныя дарожкі, сектар для скачкоў, пляцоўкі для баскетбола і валейбола, зона для варкаўту, а таксама хакейная каробка. Асобны будынак адведзены пад адміністрацыйна-бытавы сектар і трэнажорную залу.




