Па дарогах памяці. Да 81-й гадавіны вызвалення Гомеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў адбыўся маштабны аўтапрабег
14:00 | 25 лістапада | 2024
Удзел узялі больш за 100 машын і каля 300 удзельнікаў
Аўтапрабег стартаваў ад абласнога Цэнтра інклюзіўнай культуры. У маршруце першы пункт - помнік Гомельскаму палку народнага апалчэння, паблізу аграгарадка Пакалюбічы. Тут пахаваны байцы 53-га Чанкоўскага мотастралковага палка. Фінальнай кропкай аўтапрабегу сталі Ляшчынскія могілкі, месца, дзе пахавана больш за 300 салдат, якія загінулі ў лістападзе 1943 года пры вызваленні Гомеля.