Па прызванні - паэт, па прафесіі - журналіст. Творчы вечар Міхаіла Болсуна прайшоў у Гомелі
00:00 | 26 лютага | 2026
Вершы аўтар пачаў пісаць яшчэ школьнікам. Асноўныя тэмы творчасці - Вялікая Айчынная вайна, Чарнобыльская катастрофа, прырода роднай Чачэршчыны
Міхаіл Болсун нарадзіўся 23 лютага 1942 года ў вёсцы Балсуны Чачэрскага раёна. Скончыў Палескую сярэднюю школу, потым - аддзяленне журналістыкі Мінскай вышэйшай партыйнай школы. З 1965 году працаваў журналістам. Займаў розныя пасады ў рэдакцыі Чачэрскай раённай газеты, узначальваў калектыў Буда-Кашалёўскай “раёнкі”. Доўгі час працаваў старшым рэдактарам і загадчыкам аддзела Гомельскага абласнога тэлерадыёаб'яднання.




