Гамяльчук за грошы катае людзей па Сожы на пераабсталяванай лодцы і без выратавальных камізэлек
10:29 | 18 чэрвеня | 2024
З улікам асаблівай небяспекі такіх паездак сітуацыяй зацікавіліся супрацоўнікі Гомельскай транспартнай пракуратуры
Чаму людзі рызыкуюць сваім жыццём – пытанне ў дадзеным выпадку больш рытарычнае. Зараз у Гомельскай транспартнай пракуратуры рыхтуюцца дакументы для перадачы ў суд. Максімальнае пакаранне – штраф да 50-і базавых велічынь з канфіскацыяй плавальнага сродку.
