Гомель рыхтуецца адзначыць 82-ю гадавіну вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
00:00 | 24 лістапада | 2025
Праграма мерапрыемстваў на бліжэйшыя дні насычаная
25 лістапада з 11.00 на плошчы Паўстання адкрыецца выстава ваеннай тэхнікі. Адмысловае месца ў ёй зойме перасоўная экспазіцыя Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. У гэты ж дзень гамяльчан запрашаюць на адкрыццё муралаў Рыгора Галавацкага на вуліцы Мазурава і Рамана Цімафеенкі на вуліцы Савецкай. У 12.00 на Алеі Герояў адбудзецца ўрачысты мітынг.
26 лістапада святочныя мерапрыемствы пачнуцца на плошчы Працы з цырымоніі ўскладання вянкоў. У скверы каля завода "8 Сакавіка" адбудзецца адкрыццё помніка Канстанціну Ракасоўскаму. Дарэчы, хроніку падзей 43-га года раскрые кніга “Гомель. Першыя вызваленыя", прэзентацыя якой адбудзецца 25 лістапада ў Гомелі.
Звярніце ўвагу, што падчас святочных мерапрыемстваў на цэнтральных вуліцах будзе закрыты ці абмежаваны рух транспарту.