Крупко наведаў крызісны цэнтр абласной арганізацыі Чырвонага Крыжа
11:09 | 30 мая | 2024
Губернатар падкрэсліў важнасць дэталёвай прапрацоўкі сацыяльнай адаптацыі людзей, якія часова апынуліся без дома і працы
Падчас візіту ён падняў пытанне ўзаемадзеяння Чырвонага Крыжа і цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Працаваць службы павінны ў звязку па запытах насельніцтва, упэўнены кіраўнік рэгіёна.