Гомельшчына прымае ўдзел у міжнароднай выставе ў Мінску "Белагра-2025"
00:00 | 5 чэрвеня | 2025
На пляцоўцы можна азнаёміцца з перадавымі напрамкамі ў развіцці раслінаводства і жывёлагадоўлі, сучаснымі тэхналогіямі перапрацоўкі і захоўвання прадукцыі, а таксама разнастайнасцю сельскагаспадарчай тэхнікі.
Гэты аграрны форум традыцыйна збірае разам не толькі беларускіх аграрыяў і працаўнікоў харчовай і перапрацоўчай прамысловасці, але і іх замежных калег і партнёраў. На тэматычных канферэнцыях і семінарах кіраўнікі прадпрыемстваў Гомельскай вобласці абмяркоўваюць з калегамі з Беларусі і іншых краін шырокае кола пытанняў па забеспячэнні канкурэнтаздольнасці сельгаспрадукцыі, выкарыстанні зямельных рэсурсаў з пункту гледжання экалагічнай і эканамічнай эфектыўнасці.
 
Выстава будзе працаваць да 7 чэрвеня.
 Выстава будзе працаваць да 7 чэрвеня.




