Гомельская «Энергія» ў гэтыя выхадныя будзе змагацца за трэцяе месца ў чэмпіянаце Беларусі па валейболе
12:17 | 5 красавіка | 2019
Гомельская «Энергія» ў гэтыя выхадныя будзе змагацца за трэцяе месца ў чэмпіянаце Беларусі па валейболе. Супернік гамяльчан — віцебскі «Марка-ВДТУ». Барацьба за бронзу разгорнецца на пляцоўцы спарткомплексу «Лакаматыў» 6 і 7 красавіка. Гульні пачнуцца ў 19.00 і 12.00 адпаведна. Трэці матч пройдзе 13 красавіка ў Віцебску. 4 матч, калі спатрэбіцца, адбудзецца там жа. Нагадаю, у паўфінале нацыянальнага турніру «Энергія» прайграла дзеючаму чэмпіёну. Салігорскі «Шахцёр» адолеў дэбютантаў першынства з лікам 3:2 і выйшаў у фінал краіны.
Фота з інтэрнэту.