Гомельская вобласць першай далучылася да рэспубліканскай акцыі "Дай лесу новае жыццё!"
11:41 | 11 кастрычніка | 2024
Улічваючы значныя страты, нанесеныя лясной гаспадарцы рэгіёну падчас урагану 2024 года, Гомельшчына далучылася да акцыі яшчэ да яе афіцыйнага пачатку.
Больш за ўсё ад урагану пацярпеў Рэчыцкі раён. З амаль 16 000 гектараў пашкоджанага лесу на тэрыторыі Гомельскай вобласці мясцоваму лясгасу належыць чвэрць. Разам з хвоямі і бярозамі стыхія знішчыла ўнікальны дубовы гай. Да канца гэтага года плануецца ўбраць буралом. Працэс лесааднаўлення падзелены на тры этапы: гэтую і наступную восень, а таксама вясну. Улічваючы маштабы стыхійнага бедства, работы праводзяцца комплексна.
Нашыя карэспандэнты сачылі за ходам работ.
Нашыя карэспандэнты сачылі за ходам работ.