I спартакіяда сярод прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў праходзіць у Гомелі
00:00 | 17 студзеня | 2025
На старце – 50 каманд, гатовых праявіць сілу, спрыт і камандны дух
На працягу 3 дзён спартсмены прадэманструюць свае здольнасці ў некалькіх відах спорту: міні-футболе, настольным тэнісе, шашках, бадмінтоне і стральбе з электроннага пісталета. Апошняя дысцыпліна звярнула на сябе асаблівую ўвагу. У іх прынялі ўдзел кіраўнікі працоўных калектываў, сярод якіх нямала прадстаўніц жаночага полу.