II этап рэспубліканскай алімпіяды «Першая дапамога» прайшоў у Гомельскім медкаледжы
00:00 | 4 красавіка | 2025
11 каманд-удзельніц з Гомеля, Гомельскага, Рэчыцкага, Добрушскага і Веткаўскага раёнаў прадэманстравалі свае веды, уменні і навыкі аказання першай дапамогі
Этап уключае тэарэтычны і практычны туры. У тэарэтычным кожны ўдзельнік выканаў індывідуальнае тэставае заданне. А ў практычным камандам з 4 чалавек трэба прайсці чатыры тэматычныя станцыі: аказаць першую дапамогу пры раптоўным спыненні сэрца, пры крывацёку на канечнасці або на шыі, пры апёках, а таксама дапамагчы ўмоўнаму пацярпеламу пры раненні мяккіх тканін і пры пераломах канечнасцяў.
