Характэрна для восеньскага сезона. Колькасць выпадкаў вострых рэспіраторных захворванняў павялічылася з верасня на Гомельшчыне
00:00 | 8 кастрычніка | 2025
У гэты час калектывы збіраюцца разам пасля летніх водпускаў
Аднак на сённяшні дзень эпідэмічныя парогі захворвання не перавышаны, а таму самы час падумаць аб прафілактыцы. Уздым захворвання на грып прагназуецца ў студзені-лютым 2026-га. Таму вельмі актуальна падумаць аб вакцынацыі зараз. Аптымальным часам для правядзення прышчэпак будзе кастрычнік-лістапад 2025 года.
