Крадзяжы ў сферы АПК не спыняюцца
10:30 | 16 ліпеня | 2019
Міліцыя практычна штодня выяўляе факты крадзяжу ў гаспадарках рэгіёна
Крадзяжы ў сферы АПК не спыняюцца, міліцыя практычна штодня выяўляе факты крадзяжу ў гаспадарках рэгіёна. На гэты раз трапіўся механізатар з Нароўлі. Першапачатковая праверка паказала, што мужчына сапраўды мае дачыненне да крадзяжу дызельнага паліва з сельгастэхнікі. У адной з гаспадарак раёна за ім быў замацаваны трактар МТЗ. Працоўны штодня атрымліваў салярку і, не выключана, што рэгулярна зліваў ў каністры, а потым прадаваў. Праваахоўнікі злавілі мужчыну з доказамі злачынства, калі ён зліў 120 літраў дызельнага паліва.