Галоўная Навiны Лукашэнка прызначыў новых міністраў працы і інфармацыі, а таксама кіраўніка АНТ Кароткая спасылка
Подписаться

Лукашэнка прызначыў новых міністраў працы і інфармацыі, а таксама кіраўніка АНТ

Прэзідэнт разгледзеў кадравыя пытанні

Міністрам інфармацыі стаў Марат Маркаў, экс-кіраўнік АНТ. Па працы ў медыясферы Аляксандр Лукашэнка даручыў асаблівую ўвагу надаць размеркаванню фінансаў на праекты ў СМІ і забяспечыць кантроль за іх выкарыстаннем. Дарэчы, вакантным дырэктарскае крэсла не застанецца – узначаліў АНТ сенатар Ігар Луцкі. Міністрам працы і сацыяльнай абароны прызначаная Наталля Паўлючэнка. З працай ведамства знаёмая добра, да гэтага была першым намеснікам. Ад кіраўніка Міністэрства беларускі лідар у першую чаргу патрабуе ўдасканаліць сістэму падтрымкі шматдзетных сем'яў. Сярод новых кіраўнікоў і прадстаўнікі Гомельскай вобласці. Памочнікам Прэзідэнта-інспектарам па Мінскай вобласці стаў Аляксандр Кохан, які раней узначальваў Петрыкаўскі райвыканкам. Пасаду намесніка міністра прамысловасці заняў былы дырэктар Гомельскага завода ліцця і нармалей Андрэй Кузняцоў.
Лукашэнка прызначыў новых міністраў працы і інфармацыі, а таксама кіраўніка АНТ видео
Поделиться

Больш навін:
Напісаць нам