Мост праз раку Днепр у Рэчыцкім раёне павінен быць цалкам адрамантаваны праз 10 месяцаў
12:12 | 3 верасня | 2024
З 2 верасня колькасць працуючых тут спецыялістаў плануецца павялічыць утрая
Рамонтныя работы пачаліся 26 жніўня. Для забеспячэння бяспекі спецыялісты ўстанавілі святлафоры ў двух напрамках. Працягласць зялёнага сігналу святлафора склала 110 секунд. Каб разгрузіць транспартныя патокі на трасе М10 пятнічным вечарам, спецыялісты змянілі рэжым працы святлафораў. Зялёны сігнал быў падоўжаны да 180 секунд для кожнага напрамку.
