Можа быць небяспечна для здароўя. Дзяржсаннагляд сказаў, што ў гандлёвых сетках рэалізуецца «амывайка», якая не прызначана для аўтамабіляў
00:00 | 11 снежня | 2024
У яе складзе змяшчаецца метанол. Пры гэтым часта ёмістасці і колер такіх вадкасцяў не адрозніваюцца ад сапраўдных аўтамабільных шклоамывальнікаў
У мэтах недапушчэння рэалізацыі небяспечнай прадукцыі Дзяржанаглядам арганізаваны кантроль, у тым ліку лабараторны, за рэалізацыяй вадкасцей з метанолам. Дадзеныя аналізаў сведчаць: яго канцэнтрацыя можа перавышаць бяспечны ўзровень у сотні разоў.