На Гомельшчыне ДТСААФ будзе рыхтаваць аператараў дронаў
10:46 | 3 кастрычніка | 2024
Асноўная задача - падрыхтоўка спартсменаў для заняткаў дрон-рэйсінгам, але выпускнікі змогуць працаваць таксама ў розных сілавых і грамадзянскіх структурах
Першую секцыю па падрыхтоўцы спартсменаў па дрон-рэйсінгу адкрылі ў 2023 годзе ў Мінску. У 2024 годзе яе выпускнікі атрымалі свае першыя ўзнагароды на спаборніцтвах у Расійскай Федэрацыі. У Цэнтральнай радзе ДТСААФ праект палічылі перспектыўным і прынялі рашэнне адкрыць такія секцыі ва ўсіх абласцях. На Гомельшчыне выбар упаў на Мазыр.
