На Гомельшчыне прайшоў Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа
10:46 | 24 чэрвеня | 2024
Жыхары рэгіёна ўшанавалі памяць кожнага, хто цаной свайго жыцця захаваў мір на нашай зямлі
Усе беларусы 22 чэрвеня ўспаміналі трагічнае лета 41-га. У гэты дзень пачалася самая кровапралітная вайна ў гісторыі беларускага народа. Гомель-апошні абласны цэнтр Беларусі, які захапілі гітлераўцы. Баі на Гомельскім напрамку працягваліся 50 дзён.
У 4 гадзіны раніцы ў самым сэрцы горада адбылася патрыятычная акцыя. А роўна апоўдні ўся краіна замаўчала на хвіліну. На мерапрыемствах прысутнічала і наша здымачная група.