На прадпрыемстве Гомеля ў гонар Дня абароны дзяцей зладзілі сапраўдную пірацкую вечарынку
00:00 | 2 чэрвеня | 2025
Апошні навучальны дзень у годзе - нагода парадавацца не толькі дзецям, але і бацькам
Старанна падабраны рэквізіт, музычныя конкурсы, квэсты і смачны сюрпрыз. Вопыт правядзення такіх сямейных свят на прадпрыемстве ўжо стаў традыцыяй. Такія мерапрыемствы для супрацоўнікаў кампаніі і іх дзяцей арганізуюцца некалькі разоў на год. Гэтая практыка не толькі станоўча ўплывае на вытворчыя працэсы, але і садзейнічае ўмацаванню сямейных каштоўнасцей.
