У Беларусі пачалася адпраўка прызыўнікоў на тэрміновую ваенную службу
08:57 | 24 красавіка | 2024
У першы дзень прызыва ад Гомельскай вобласці накіраваліся 160 навабранцаў
Усяго ад нашага рэгіёна на тэрміновую ваенную службу адправяцца больш за 1,5 тысячы прызыўнікоў. Яны папоўняць шэрагі сіл спецыяльных аперацый, 72 аб'яднанага навучальнага цэнтра падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў.