Галоўная Навiны Новы хірургічны корпус для абласнога анкадыспансера ўзводзіцца ў Гомелі Кароткая спасылка
Подписаться

Новы хірургічны корпус для абласнога анкадыспансера ўзводзіцца ў Гомелі

Будаўніцтва маштабнага аб'екта пачалося ў красавіку, і ўжо да канца 2025 года чакаюцца першыя вынікі

Новы хірургічны корпус - гэты сучасны сяміпавярховы будынак. На першым паверсе размесцяцца прыёмнае аддзяленне, памяшканні агульнага карыстання і гісталагічная лабараторыя. З другога па пяты паверхі - палатныя аддзяленні, разлічаныя на 160 ложкаў. Тут будуць знаходзіцца чатыры аддзяленні: пухлін галавы і шыі, мамалогіі, уралогіі, а таксама таракальнае аддзяленне. Шосты паверх зоймуць аддзяленні анестэзіялогіі і рэанімацыі. На сёмым паверсе будзе хірургічны блок.

Поўнае завяршэнне ўсіх будаўнічых работ і ўвод корпуса ў эксплуатацыю запланаваны на 2027 год.
Новы хірургічны корпус для абласнога анкадыспансера ўзводзіцца ў Гомелі видео
Поделиться

Больш навін:
Напісаць нам