Новыя медалі ў спартсменаў з Гомельшчыны на II Гульнях краін СНД
16:31 | 11 жніўня | 2023
На дадзены момант атлеты нашага рэгіёна прынеслі беларускай зборнай 31 узнагароду, з іх 6 вышэйшай пробы
Анастасія Падлобнікава стала ўладальніцай бронзавага медаля ў першы дзень спаборніцтваў па плаванні. Спартсменка-навучэнка Жлобінскага цэнтра алімпійскага рэзерву выступала на дыстанцыі 100 метраў батэрфляем.
Яшчэ адну бронзавую ўзнагароду заваяваў Раман Гальмак, які таксама трэніруецца ў Жлобінскай установе. Ён выступаў у складзе мужчынскага квартэта ў эстафеце 4 па 100 метраў вольным стылем.