Пад Буда-Кашалёва жыхар вёскі Жытанежае выратаваў сабаку ад пажару, апёк рукі і пазбавіўся дома
12:58 | 18 верасня | 2024
Сельвыканкам выдзеліў мужчыну часовае жыллё. Аднавіць старую хату хутчэй за ўсё ўжо не атрымаецца
Увогуле ў той дзень у вёсцы згарэлі адзін жылы і тры нежылыя дамы, дача і 4 гаспадарчыя пабудовы. На месцы пажару некалькі дзён працуюць пажарныя. Неабходна дэталёва абследаваць месца трагедыі, каб не дапусціць паўторнага ўзгарання. У сельскай мясцовасці гэтая праца мае сваю спецыфіку.