Паглядзелі, як ДАІ і Чырвоны крыж дапамагаюць у моцны мароз грамадзянам на Гомельшчыне
00:00 | 2 лютага | 2026
Усе службы пераведзены ў рэжым павышанай гатоўнасці і арыентаваны на аператыўную дапамогу людзям: выдаць цёплае адзенне або наліць кружку гарбаты, а то і завесці заглухлы аўтамабіль
Падчас моцных маразоў на тэрыторыі Гомельскай вобласці дзверы стацыянарных пунктаў абагравання Чырвонага Крыжа адчынены ва ўсіх раёнах. Валанцёры прапануюць дапамогу, цёплае адзенне, гарачыя напоі і ежу. У Гомелі такіх месцаў - 4: па вуліцах Станцыйнай, Матросава, Свірыдава і Тэльмана. У Гомелі на Свірыдава, 21 дзейнічае таксама крызісны цэнтр, у якім можна застацца на ноч.




