ПАЛАЖЭННЕ аб арганізацыі і правядзенні перадвыбарных выступленняў і тэледэбатаў кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання
ПАЛАЖЭННЕ
аб арганізацыі і правядзенні перадвыбарных выступленняў і тэледэбатаў кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Дадзенае Палажэнне аб арганізацыі і правядзенні перадвыбарных выступленняў і тэледэбатаў кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання вызначае ўмовы і правілы ўдзелу ў эфірных выступленнях, тэледэбатах, правы і абавязкі арганізатараў і ўдзельнікаў.
2. У дадзеным Палажэнні прымяняюцца наступныя тэрміны і іх азначэнні:
вядучы (вядучыя) - асоба (асобы), азначаная Рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам радыётэлецэнтр «Тэлерадыёкампанія «Гомель» (далей – РУПРТЦ «Тэлерадыёкампанія «Гомель») для правядзення тэледэбатаў і надзялення адпаведнымі паўнамоцтвамі;
выступленне - асабісты зварот кандыдата ў дэпутаты да грамадзян з выкладаннем уласнай перадвыбарнай праграмы;
тэледэбаты - выказванні двух і больш кандыдатаў у дэпутаты па шырокім коле грамадска значных праблем, у тым ліку паведамленні, якія тычацца перадвыбарных праграм іншых кандыдатаў, зробленыя па тэлебачанні падчас публічнага абмену думкамі, пытаннямі;
удзельнік тэледэбатаў - той, хто прымае ўдзел у дэбатах: кандыдат у дэпутаты або давераная асоба, упаўнаважаная кандыдатам у дэпутаты.
3. Арганізатар тэледэбатаў - РУПРТЦ «Тэлерадыёкампанія «Гомель».
4. Тэледэбаты арганізуюцца і праводзяцца ў адпаведнасці з артыкулам 46 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Мэта арганізацыі і правядзення выступленняў і тэледэбатаў - забеспячэнне рэалізацыі права кандыдатаў у дэпутаты на выкарыстанне сродкаў масавай інфармацыі ў перадвыбарнай агітацыі.
ГЛАВА 2
ДАЗВАЛЕННЕ НА БЯСПЛАТНЫ ЭФІРНЫ ЧАС ПА ТЭЛЕБАЧАННІ І РАДЫЁ КАНДЫДАТАМ У ДЕПУТАТЫ. ПАРАДАК ВЫСТУПЛЕННЯ
5. Кандыдат у дэпутаты мае права на адно выступленне па тэлебачанні і адно выступленне па радыё працягласцю не больш за пяць хвілін кожнае.
6. Ліміт часу, прадастаўлены для бясплатных выступленняў кандыдатаў у дэпутаты па тэлебачанні і радыё, а таксама тэледэбатаў, размяркоўваецца Цэнтральнай камісіяй Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў паміж акруговымі выбарчымі камісіямі.
Графік размеркавання эфірнага часу паміж акруговымі выбарчымі камісіямі для выступленняў кандыдатаў у дэпутаты зацвярджаецца Цэнтральнай камісіяй.
7. Акруговыя выбарчыя камісіі не пазней за 18 кастрычніка 2019 г. праводзяць жараб'ёўку па вызначэнні даты і часу выхаду ў эфір перадач з выступленнямі кандыдатаў у дэпутаты.
8. Па выніках жараб'ёўкі акруговая выбарчая камісія зацвярджае графік размеркавання эфірнага часу, які не пазней, чым на наступны дзень пасля правядзення жараб'ёўкі перадаецца ў РУПРТЦ «Тэлерадыёкампанія «Гомель».
9. Час для выступленняў па тэлебачанні прадастаўляецца кандыдатам у дэпутаты ў эфіры тэлеканала «Беларусь 3».
10. Эфірны час для выступленняў кандыдатаў у дэпутаты па тэлебачанні ў эфіры тэлепраграмы (тэлеканала) «Беларусь 3» прадастаўляецца па рабочых днях з 21 кастрычніка па 6 лістапада 2019 г. з 19.00 да 20.00 з улікам сеткі вяшчання тэлеканала.
11. Час для выступленняў па радыё прадастаўляецца кандыдатам у дэпутаты ў эфіры радыёпраграмы «Гомель FM».
12. Эфірны час для выступленняў кандыдатаў у дэпутаты па радыё ў эфіры радыёпраграмы «Гомель FM» прадастаўляецца па рабочых днях з 21 кастрычніка па 6 лістапада 2019 г. з 07.00 да 08.00.
13. РУПРТЦ «Тэлерадыёкампанія «Гомель» забяспечвае падрыхтоўку перадач з выступленнямі кандыдатаў у дэпутаты, а таксама інфармуе тэлегледачоў і радыёслухачоў пра маючыя адбыцца выступленні кандыдатаў у дэпутаты, з указаннем найменняў і нумароў выбарчых акруг, па якіх балатуюцца кандыдаты ў дэпутаты.
14. Тэле- i радыёперадачы з перадвыбарнымі выступленнямі кандыдатаў у дэпутаты, тэледэбаты ідуць у запісе. Запіс праводзiцца ў тэрмiны, вызначаныя РУПРТЦ «Тэлерадыёкампанія «Гомель». Пры арганізацыі запісу праводзіцца папярэдняе інструктаванне кандыдатаў аб парадку працы ў тэле- і радыёстудыях, асаблівасцях размяшчэння тэлекамер і іншых пытаннях правядзення запісу выступлення, а таксама высвятленне пажаданняў кандыдатаў у дэпутаты аб правядзенні выступленняў стоячы ці седзячы перад тэлекамерамі або мікрафонамі, з выкарыстаннем телесуфлёра або без яго.
15. У выступленнях кандыдатаў магчыма выкарыстанне наглядных матэрыялаў, якія характарызуюць кандыдатаў ці ілюструюць іх перадвыбарныя праграмы, аднак падчас выступлення па радыё не дапускаецца выкарыстанне аўдыёматэрыялаў, у выступленнях па тэлебачанні - аўдыё- і відэаматэрыялаў.
16. Выступленні кандыдатаў у дэпутаты па тэлебачанні і радыё, тэледэбаты не перапыняюцца для рэкламы.
17. Выступленні кандыдатаў у дэпутаты па тэлебачанні суправаджаюцца перакладам на мову жэстаў для асоб з парушэннем слыху.
18. Эфірны час, не выкарыстаны па віне кандыдата ў дэпутаты поўнасцю або часткова, зноў яму не прадастаўляецца.
19. Перадвыбарныя праграмы, выступленні кандыдатаў у дэпутаты, у тым ліку і пры правядзенні тэледэбатаў, павінны адпавядаць патрабаванням, названым у частках першай, другой і трэцяй артыкула 47 і часткі першай артыкула 75 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Пры незахаванні гэтых патрабаванняў кандыдату ў дэпутаты будзе адмоўлена ў прадастаўленні эфірнага часу.
20. Запісы выступленняў і тэледэбатаў захоўваюцца ў РУПРТЦ «Тэлерадыёкампанія «Гомель» і з'яўляюцца яе ўласнасцю. Асобнікі (копіі) запісаў выступленняў і тэледэбатаў грамадзянам і арганізацыям не выдаюцца, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных заканадаўствам. Выкарыстанне запісаў выступленняў і тэледэбатаў без дазволу РУПРТЦ «Тэлерадыёкампанія «Гомель» не дапускаецца.
Запісы выступленняў кандыдатаў у дэпутаты і тэледэбатаў захоўваюцца на працягу аднаго года з дня іх выпуску.
ГЛАВА 3
ТЭРМІНЫ І УМОВЫ ПРАВЯДЗЕННЯ ТЭЛЕДЭБАТАЎ
21. Удзел у тэледэбатах добраахвотны.
22. Тэледебаты праводзяцца ў перыяд правядзення перадвыбарнай агітацыі ў тэрміны, устаноўленыя рашэннем Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў па ўзгадненні з РУПРТЦ «Тэлерадыёкампанія «Гомель».
23. РУПРТЦ «Тэлерадыёкампанія «Гомель» прадастаўляе ў акруговыя выбарчыя камісіі графік правядзення тэледэбатаў з указаннем даты і дакладнага часу.
24. Тэледэбаты праводзяцца пры ўдзеле двух і больш кандыдатаў у эфіры тэлепраграмы (тэлеканала) «Беларусь 3» у адпаведнасці з главой 5 гэтага Палажэння.
25. У ходзе тэледэбатаў забаронена:
распаўсюджанне інфармацыі ад імя арганізацый, якія не прайшлі ва ўстаноўленым парадку дзяржаўную рэгістрацыю (перарэгістрацыю) у выпадках, калі такая рэгістрацыя (перарэгістрацыя) з'яўляецца абавязковай у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь, а таксама арганізацый, у дачыненні да якіх маецца рашэнне ўпаўнаважанага дзяржаўнага органа аб іх ліквідацыі, якое ўступіла ў законную сілу;
распаўсюджанне інфармацыі, накіраванай на прапаганду вайны, заклікі да гвалтоўнай змены канстытуцыйнага ладу, парушэння тэрытарыяльнай цэласнасці Рэспублікі Беларусь, да сацыяльнай, нацыянальнай, рэлігійнай і расавай варожасці, заклікаў, якія падахвочваюць або якія маюць на мэце заахвочванне да зрыву, або адмены, або пераносу тэрміну выбараў, назначаных у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь, а таксама абраз і паклёпу ў дачыненні да службовых асоб Рэспублікі Беларусь, іншых кандыдатаў у дэпутаты;
агітацыя ці прапаганда сацыяльнай, расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці моўнай перавагі, выпуск і распаўсюджанне паведамленняў і матэрыялаў, якія абуджаюць сацыяльную, расавую, нацыянальную ці рэлігійную варожасць.
ГЛАВА 4
ПАРАДАК УДЗЕЛУ
26. Удзел у тэледэбатах кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (або давераных асоб) ажыццяўляецца па заяўным прынцыпе. Абавязковай умовай правядзення тэледэбатаў з'яўляецца ўдзел двух і больш кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (або давераных асоб), якія заявілі аб сваім намеры ў акруговую выбарчую камісію ў пісьмовай форме да 18 кастрычніка 2019 г.
У тэледэбатах прымаюць удзел кандыдаты ад г. Гомеля і Гомельскай вобласці.
Падчас запісу ў студыі ўдзельнікам забараняецца рабіць фота- і відэаздымкі на розныя носьбіты.
27. Тэледэбаты праводзяцца ў запісе. Да пачатку запісу тэледэбатаў магчыма замена ўдзельніка на іншую ўпаўнаважаную асобу. Падчас запісу тэледэбатаў замены не дапускаюцца.
У выпадку адсутнасці ва ўстаноўленыя дзень і час заяўленых удзельнікаў тэледэбаты не праводзяцца, выдзелены час анулюецца.
ГЛАВА 5
РЭГЛАМЕНТ ТЭЛЕДЭБАТАЎ
28. Кандыдаты ў дэпутаты, удзельнікі тэледэбатаў прыбываюць да месца правядзення запісу адны або ў суправаджэнні не больш як дзвюх асоб за 45 хвілін да ўсталяванага часу.
29. Перад выступленнем, пачаткам тэледэбатаў кандыдаты ў дэпутаты, удзельнікі тэледэбатаў знаёмяцца з гэтым Палажэннем, інструктуюцца аб парадку іх размяшчэння ў студыі, асаблівасцях размяшчэння мікрафонаў, тэлекамер, парадку працы персанала ў студыі і па іншых пытаннях, што іх цікавяць, звязаных з запісам выступлення або тэледэбатаў.
30. Чарговасць выступленняў удзельнікаў тэледэбатаў вызначаецца шляхам жараб'ёўкі перад пачаткам запісу тэледэбатаў. Удзельнікі размяшчаюцца ў студыі.
31. Вядучы аб'яўляе аб пачатку тэледэбатаў, прадстаўляе
ўдзельнікаў; згодна з жараб'ёўкай, прадастаўляе слова ўдзельнікам. Вядучы сочыць за ходам тэледэбатаў, мадэруе выступленні кандыдатаў.
32. Рэкамендацыі па фармаце тэледэбатаў:
да адной хвіліны - уступнае слова кандыдата,
да адной хвіліны - пытанні апанентам,
да дзвюх хвілін - адказы на пытанні,
да адной хвіліны - заключнае слова.
33. У залежнасці ад ходу тэледэбатаў вядучы мае права прапанаваць для абмеркавання іншыя пытанні: палітычныя, эканамічныя, грамадскія, культуралагічныя і інш.
34. У завяршэнне тэледэбатаў вядучы называе ўдзельнікаў дыскусіі, закрывае тэледэбаты.
35. Для правядзення тэледэбатаў кандыдатаў у дэпутаты прадастаўляецца эфірны час з разліку не больш за 5 хвілін аднаму кандыдату і 5 хвілін вядучаму тэледэбатаў.
36. Адлік часу робіцца па гадзінніку, які знаходзіцца ў полі зроку вядучага і ўсіх удзельнікаў тэледэбатаў.
ГЛАВА 6
ПРАВЫ І АБАВЯЗКІ ВЯДУЧАГА ТЭЛЕДЭБАТАЎ
37. Вядучы тэледэбатаў вызначаецца РУПРТЦ «Тэлерадыёкампанія «Гомель».
38. Вядучы тэледэбатаў абавязаны:
строга сачыць за выкананнем Палажэння аб арганізацыі і правядзенні перадвыбарных выступленняў і тэледэбатаў кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання;
сачыць за адлікам часу;
падчас выступленняў паведамляць аб заканчэнні часу;
па заканчэнні часу прыпыніць прамоўцу, прамоўца пры гэтым абавязаны падпарадкавацца патрабаванню вядучага.
39. Вядучы мае права паставіць ці ўдакладніць пытанне, перапыніць прамову ці даць слова.
40. Вядучы мае права датэрмінова спыніць тэледэбаты ў выпадку парушэння адным з удзельнікаў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2008 года "Аб сродках масавай інфармацыі» і іншых нарматыўных прававых актаў, якія рэгламентуюць выбарчы працэс і дзейнасць Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў і Рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства радыётэлецэнтр «Тэлерадыёкампанія «Гомель», і іншага заканадаўства Рэспублікі Беларусь.