Касцюмы 18-га стагоддзя, майстар-клас па вырабе веераў і літаратурнае чаяванне. У Гомельскім раёне прайшоў фестываль «Імяніны ў Кацярыны»
12:12 | 20 мая | 2024
Ён стаў часткай маштабнага міжнароднага турыстычнага праекта «Кацярынінскі шлях»
Комплексны міжнародны маршрут «Кацярынінскі шлях» прэзентавалі ў 2023 годзе падчас расійска-беларускай сустрэчы «Садружнасць-2023», якая праходзіла ў Бранскай вобласці. Фармат гэтага незвычайнага маршруту, які звязаны з гістарычнай спадчынай імператрыцы Кацярыны II, прадугледжвае стварэнне ўмоў для развіцця рэгіянальнага турыстычнага патэнцыялу. Ідэя ўзнікла на аснове легенд і гістарычных фактаў пра падарожжа імператрыцы з Пецярбурга ў Крым па тэрыторыі Гомельскага і Кармянскага раёнаў.