Памяць Героя Савецкага Саюза, нацыянальнага героя Славакіі Яна Налепкі ўшанавалі ў Ельску
00:00 | 17 лістапада | 2025
Сярод ганаровых удзельнікаў мітынгу - дэлегацыя са Славацкай Рэспублікі. Яны прыехалі, каб аддаць даніну павагі адважнаму камандзіру, чыё імя аб'ядноўвае нашы народы
У гонар несмяротнага подзвігу сына славацкага народа названы вуліцы ў Ельску і Лельчыцах. На хаце, дзе ён кватараваў у гады вайны, вісіць мемарыяльная дошка ў памяць аб герою.




