Пасля рэканструкцыі адкрылі будынак Упраўлення Гомельскай пагранічнай групы
10:25 | 17 ліпеня | 2023
Рамонт адміністрацыйнага корпуса пачалі крыху больш за дзесяць гадоў таму, але асноўныя працы зрабілі за апошнія тры гады
Рэканструкцыя ўключала ў сябе не толькі перапланіроўку памяшканняў і замену камунікацый, але таксама абнаўленне сістэм сувязі і аўтаматызацыі, электрычных сетак. Казарма, спартыўная і трэнажорная залы, медпункт, цэнтр кіравання, канцэртная зала – усё, ад труб да асвятлення, у корпусе новае. Завяршаецца будаўніцтва гадавальніка для службовых сабак. Работы праводзіў Будтрэст №14.