Пасол Індыі Ашок Кумар прыехаў на Гомельшчыну
00:00 | 21 сакавіка | 2025
Гэта яго першы візіт у Беларускі рэгіён пасля ўручэння даверчай граматы Прэзідэнту краіны
Па шэрагу прычын за апошнія тры гады гандлёвы абарот Беларусі і Індыі знізіўся, а таму цяпер задача бакоў – нарасціць аб'ёмы. У прыватнасці, размова ідзе аб экспартна-імпартных пастаўках і стварэнні сумесных прадпрыемстваў. Што тычыцца Гомельскай вобласці, то тут зацікаўлены ў індыйскай фармацыі і трыкатажных вырабах. У сваю чаргу мы гатовыя прапанаваць сельгасабсталяванне, малочную прадукцыю і ўгнаенні, у якіх сёння зацікаўлены патэнцыяльныя індыйскія партнёры. У бліжэйшы час Гомельшчына падрыхтуе свае прапановы па супрацоўніцтве і накіруе іх у пасольства Індыі ў Беларусі.
