Пасол Індыі Сангіта Бахадур прыехала ў Гомель
18:24 | 28 сакавіка | 2019
Выпуск медпрэпаратаў, перапрацоўка і ўпакоўка харчовых тавараў, выкарыстанне пустуючых памяшканняў для адкрыцця індыйскіх вытворчасцяў. З двухдзённым дзелавым візітам Гомель наведвае Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Індыя ў Рэспубліцы Беларусь Сангіта Бахадур. Сёння яна сустрэлася са старшынёй аблвыканкама Уладізмірам Дворнікам. Сангіта Бахадур у Гомелі – ўпершыню. У планах візіту – акрэсліць самыя перспекыўныя накірункі двухбаковага развіцця, а таксама наведаць індыйскіх студэнтаў, якія вучацца ў медыцынскім універсітэце. Што тычыцца планаў па адкрыцці ў нашым рэгіёне індыйскіх вытворчасцяў, то ў якасці прыкладу пасол прыводзіць вопыт работы ў Гродзенскай вобласці. Там для індыйскай фармацэўтычнай кампаніі выдзялілі нерухомасць з камунікацыямі, якая доўгі час была незапатрабаванай. Зараз у абласным цэнтры выпускаюць індыйскія медыцынскія прэпараты. Аналагічныя прадпрыемствы можна адкрываць і на Гомельшчыне. Цікавасць для супрацоўніцтва выклікаюць таксама сферы навукі і тэхналогій.