Праваслаўныя вернікі адзначаюць Арэхавы Спас
16:20 | 29 жніўня | 2023
Свята ўстаноўлена ў гонар перанясення Нерукатворнага вобраза Гасподняга ў Канстанцінопаль
У Беларусі ляшчына лічыцца святой раслінай, сімвалізуе пладавітасць і жыццерадаснасць. У народзе Арэхавы Спас азначаў таксама канец жніва і азімай сяўбы. У гэты дзень пякуць пірагі і печыва з новага ўраджаю.